epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзіва і не дзіва

На цёплы дзень дыхнула халадком,

Няўжо так рана восені пагрозы?

Разліўся каля рэчкі малаком

Туман, глынуўшы на ўзбярэжжы лозы.

 

Не раз я бачыў на сваім вяку

Такую з’яву — дзіва і не дзіва.

Ў тумане я, як муха ў малаку,

Хутчэй з яго караскаюся, жыва.

 

Я крокі павялічваю штораз

І дадаю сваёй хадзе я руху,

Бо сонца вып’е «малако» праз час,

А раптам возьме й вып’е разам з мухай.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.