epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзівак

Чаму так сумна на душы,

А сэрца з болем — спарышы?

Няўжо таму, што жыў сумленна?

Дзівак! А гэта, кажуць, дрэнна...

 

Я бедны быў усё жыццё,

Насіў з маленства лахмаццё.

Ссівеў — ні вопраткі, ні хлеба.

Дзівак! А кажуць — красці трэба...

 

Папрацаваў, пагараваў,

Здароўе нішчыў, жылы рваў,

Круціўся, як вавёрка ў коле.

Дзівак! Насып на хвост ІМ солі...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.