epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзве мовы

«У нас — два родных языка!» —

Прагучала з высокай трыбуны...

У нас — дзве дзяржаўныя мовы,

А родная мова адна.

Прайшоў шосты сход

Усебеларускі ўрачысты і думны,

Ды «родная» мова на сходзе,

Зусім не гучала яна.

 

Чамусьці ніхто з выступоўцаў

На сходзе высокім — ніводны,

Не ўзняў беларускую мову да рускай —

У нас жа іх дзве.

О, Бог барані,

Каб быў нехта камусьці няродны —

Адна мова ледзь выжывае,

Другая над першай жыве.

11-12.02.2021 г.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.