epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Дзве сястры

Абклала хмарамі абапал,

Маланкі — там, то тут.

Па кім жа ты дажджом

заплакаў,

Мой мілы кут?

 

Прымаю сэрцам блізка-блізка

Твой сум, тваю тугу.

Мой родны край, мая калыска,

Твой боль прыму.

 

Мой лёс з тваім і я з табою —

Ў адным жыцці-віры.

Мая сляза з тваёй слязою,

Як дзве сястры.

 

Не вечныя ж над намі хмары,

Адхлыне час слаты.

Я веру — аб адным мы марым,

І верыш ты.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.