epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эх, арыфметыка...

Начальнік спытаў у мяне:

— Колькі будзе, калі два

памножыць на два?

Раскінуў мазгі я

на ўсе арыфметыкі шыры,

Усё падлічыла дурная мая галава,

І вусны агучылі з гонарам лічбу —

Чатыры!

 

О розум ты наш! Як заўсёды ты ззадзі —

Начальнік панізіў мяне на пасадзе.

 

Калі ты сядзіш на кручку,

На начальніцкай вудзе,

Адказвай начальніку так:

— Колькі трэба вам, столькі і будзе.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.