epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эх, бывала...

Кожны скажа: — Эх, бывала...

Засяродзіцца,

Ўздыхне.

Знакамітае «бывала»

Ўсім вядома —

Вам і мне.

 

Нас «бывала» уздымала

І заслужана,

І не.

І не раз пад дых давала,

Без разбору —

Вам і мне.

 

Разбаўляем мы «бывала»

З тым, што будзе —

Напалам.

Верым — усяго нямала

Яшчэ будзе —

Мне і вам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.