epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эцюд

На ганку кот сядзеў,

пачэсваў вуха,

Прымаў лянотна

сонечныя ванны.

Сядзела побач баба,

як квактуха,

На ганку, як на троне,

ў позе панны.

 

Раптоўна дождж сыпнуў

па гонтах стрэх,

Па наваколлі

ў вопратцы зялёнай.

Кот — не дурны,

адразу ў хату збег,

А баба — не,

так і не злезла з «трона»,

Назло дажджу,

сядзела, як варона.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.