epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Экран

Сяджу ў вагоне поезда,

акно, нібы экран,

Мяняюцца на ім,

карціны і сюжэты

Даволі сумныя,

хоць тузані стоп-кран,

Ды новы «фільм»

такі ж будзе, як гэты.

 

Лясы, палі, лугі,

канца не бачна ім,

Пасёлкі, вёскі, рэчкі,

слупы, нібыта спіцы...

Такое ўражанне,

як быццам мы стаім,

А міма нас

кудысьці ўсё імчыцца.

 

Такое вось уражанне...

А ёсць яшчэ адно —

Усё заканчваецца,

позна альбо рана.

Жыццё імклівае,

таксама, як кіно,

Сачыць ледзь паспяваеш

За экранам.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.