epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эмоцыі і мары

Запал эмоцый не патух, ды ён,

На жаль, ужо не апячэ нікога.

Гады — яшчэ не памінальны звон,

Хоць іх зашмат.

Яны — дарунак Бога.

 

І мары не пакінулі, але

Ім, знічкам, сёння

значна менш даверу.

І што высока на адным крыле

Узняцца давядзецца —

зноў не веру.

 

Затое свята веру, што яны

Не схалануць маёй душы абшары,

Жалобы памінальныя званы,

Пакуль са мной эмоцыі і мары.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.