epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эпілог

Жыццё згубіла колер,

водар-пах,

І стрыжань свой,

на ўсё жыццё адзіны.

І неба болей —

не блакітны дах,

А выцвілае века дамавіны.

 

Ці ёсць каму карысць

з імя майго?

Штó я ў жыцці?

І сёння штó яно мне?

Як я ў жыцці з’явіўся

й для чаго?

Ніхто і не адкажа, і не помне.

 

Такі вось невясёлы эпілог,

Глынуўшага шмат солі чалавека.

Я б мог абагульніць —

над намі Бог,

Але і ён над намі —

тое ж века.

20.VIII.2017



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.