epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эпітафія

Апошнія гады

мой лёс у сечку крышаць,

Ды я і сам штогод

свой пагаршаю лёс

Баюся, што па мне

на помніку напішуць

Не тое і не так,

што праз жыццё я нёс.

 

І хоць я на зямлі

не быў нічым прыкметны,

Ўсё ж чулі пра мяне

хоць штосьці землякі.

Хачу я, каб па мне

не надпіс трафарэтны,

А хтосьці прачытаў

такія вось радкі:

 

«Спіць у магіле той,

хто безаглядна смела,

З млынамі ветранымі

вёў свой няроўны бой.

Так і пайшоў з жыцця,

нікім не зразумелы —

Ні часам, ні людзьмі,

ні Богам, ні сабой».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.