epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Эвалюцыя

Ад усё і ўся — незалежная,

Скрозь вякі ідзе і скрозь нас,

Эвалюцыя — непазбежная

I няспынная, нібы час.

 

Эвалюцыя не спяшаецца,

Шлях яе не заўжды прамы.

След за ёй — усё паляпшаецца,

Пагаршаемся толькі мы.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.