epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Фантазія на тэму...

Што б я параіў чалавеку

Узяць туды, дзе ўсё няміла?

Сусветную бібліятэку

Я пажадаў бы ўзяць ў магілу.

 

Да крыўднага, з яе мы мала

І прачыталі, і спазналі.

То ўсё нам часу не хапала,

А калі й быў — мы гультавалі.

 

То забываліся ў згрызоце

На скарбніцу шматвекавую.

Вось там я, ў ціхай адзіноце,

Перачытаў бы ўсё ўжывую.

 

Якія гучныя імёны

Я б адкрываў сабе ў запале.

Яны і розных кніг трыльёны

Мне б там узнагародай сталі.

 

Мне гэта думка сэрца шчырыць

І ад яе нідзе не дзецца.

Адна праблема — дол пашырыць

Для гэтай мэты давядзецца.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.