epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Фінал лагічны

Як проста ўсё —

жыві сабе на ўдачу,

І як усё складана —

свет вакол.

Я шмат чаго не бачыў,

сёння бачу,

І ўсе свае памылкі,

й хуткі дол.

 

Хапіла мне ўсяго —

і год галодных,

Я зведаў святы й боль,

дабро і зло.

Век векаваў

не без высакародных

Людзей, ды не багата іх было.

 

Фінал жыцця не стаў

каўчэгам Ноя,

Не варты я яго,

што ні кажы.

Чужыя ўсе —

і ўсё вакол чужое,

Ды, пэўна, я для ўсіх ужо чужы.

 

Калі з зямлі

моц не бяруць карэнні,

Ссыхае дрэва,

быццам бы быльнёг.

Фінал лагічны —

гэта суцяшэнне,

Якое шле ў канцы жыцця

Нам Бог.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.