epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Фініш

Ва ўсім быць пераможцам — лейтматыў,

Ні пройгрыш (не дай Бог), ні нічыя.

Чым ні займаўся я, што б ні рабіў,

На фінішы быць першым марыў я.

 

Не ведае амбіцыёзнасць меж,

«Пусціце павалюся» — мала тых.

І кожны з нас на фінішны рубеж

Імкнецца з усіх сіл раней за ўсіх.

 

Усё жыццё — наперад! На нагах!

Да мэтаў! Да вяршынь! На абардаж!

І раптам разумеем: фініш — жах,

Наперадзе апошні фініш наш.

 

У шторм маліўся кожны: — З намі Бог!

Я ж разумею — хутка фініш мой.

Хоць хвалі лёсу я адолець змог,

Дзявяты вал накрые з галавой.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.