epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Фінішны спурт

Ля фініша жыцця

Я перайшоў на спурт —

Не здзейсніў шмат, паспець бы,

Не згубіць напрамак.

Але я выглядаў між сонных, як абсурд,

Як белая на чорным фоне пляма.

 

Я й сам сябе лаўлю на думцы: «Супыні

Душы імклівай лёт —

Гады жыцця, як гіры.

За часам не паспець на стомленым кані,

А ў сутках усяго гадзін дваццаць чатыры».

 

Я сам сабе суддзя.

Я сам сабе — узор,

Бязлітасна сваю знямогу дакараю.

Дзень без радка, страфы —

Лічыце, я памёр,

І нават, калі не —

То цьмяна дагараю.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.