epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Форс — у бакі

Літаргічна спяць абшары,

Ледзьве кратаюцца дні.

Не разбудзяць мае мары

Прадзімовай цішыні.

 

Шэрасць, холад вочы нудзе,

Хмары нізкія хліпяць.

Ой, як цяжка дрэвам будзе

«Голым» перазімаваць.

 

Дождж ад’еў усе пячонкі,

Ды занудзісты такі.

Дастаю і я валёнкі —

Форс і стыльнасць — у бакі.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.