epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Фотасінтэз

Пішацца, бывае, і начамі,

Пішацца без стомы, безупынку.

Шчыра, пры сустрэчы з чытачамі,

Аддаю сваёй душы часцінку.

 

Аддаю...

І гэта мне прыемна.

Я стварыў так шмат невыпадкова,

Бо даюць мне чытачы ўзаемна,

Значна больш — сваю любоў да слова.

 

Значна больш даюць мне — двойчы, тройчы,

Ў чытачах — мае адкрыцці, тэмы.

Вось такі ён, фотасінтэз творчы,

Нараджае вершы і паэмы.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.