epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гайда, хлопцы!

Гайда, хлопцы, да дзяўчат,

Ў адзіноце кісла ім.

Нас тут многа,

Іх там шмат,

Крыху іх паціскаем.

 

Паспрыяем языкам,

Памяньціць ім прыйдзецца.

Дадзім волю і рукам,

Дзеўкі не пакрыўдзяцца.

 

Эх, каб ведалі мы іх

Думкі патаемныя,

Мы бы ночанькі для ўсіх

Ладзілі прыемныя.

 

Зробім, хлопцы, ход канём

На бліны на цешчыны.

Грудзі ўперад, рызыкнём —

Сустракайце, дзеўчыны!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.