epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Галодны ранак

Паснедаць я хачу,

А жонцы хоць бы хны,

Мужык галодны —

Бабе гора мала.

Яе штурхель пад бок:

— Устань, спячы бліны.

Ну досыць спаць табе,

Падсмаж мне сала.

 

І певень адспяваў,

І сонейка ўзыйшло,

А ты выводзіш носам

Мне рулады,

А ты не першы раз

Штукуеш мне на зло —

Устань, гатуй сняданкіны прылады.

 

А жонка мне ў адказ:

— Як ён псуе мне кроў,

Шторанічны адзін і той матыў

З тваіх галодных

І звяглівых слоў...

А колісь ты мяне

Не языком будзіў.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.