epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Галоўнае не спета

Не ўсе зямныя справы

Я завяршыць паспеў...

Баюся не расправы,

Мне крыўдна, Божа правы —

Не ўсё сказаць паспеў.

 

Зноў за ўсмешку-шыльду

Хаваю ўласны плач.

Баюся, што за крыўду

Не ўсім сказаў: — Прабач!

 

Не ўсім надзейным словам

І справай дапамог.

Учынкам выпадковым

Кагосьці раніць мог.

 

Грызе туга сляпая —

Яшчэ б пажыць, пажыць.

І часу не хапае

Ўсе справы завяршыць.

 

Няздзейсненая мэта

Ў канцы жыцця — дакор.

І ў кожным сэрцы гэта —

Галоўнае не спета.

Чакае лепшы твор.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.