epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Галоўнае пытанне

Я ўсе пытанні ўплёў

ў адно пытанне,

Каб атрымаць за раз

на ўсё адказ.

Адказ на ўсе пытанні — ратаванне,

Якое праўдай ці ўратуе нас?

 

Бывае праўда горай самасуда,

А самасуд не паляпшае свет.

Ці ўратаваў адказ каго,

што Йуда

Ісусу здрадзіў з-за пустых манет?

 

І свет разумны не прыдумаў сродку,

Які ад нас пытанне адхіне:

Ці мы ідзём у іншы свет да продкаў

З павагай да сябе?

Ці ўсё-ткі не?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.