epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ганарлівы адказ

Адной жанчыне, кіраўніку дзяржавы,

Да муміі падобнай (як на блюдзе),

Сыграць Бабу Ягу прапанавалі,

Ні дзе нібудзь — ажно у Галівудзе.

 

Яна ж ім ганарліва адказала,

Задзёршы кручкаваты нос высока:

— Няўжо для гэтай ролі іншых мала?

Той бабе вашай да мяне далёка!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.