epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ганебны дзень

Сёння дзень абароны бяздомных жывёл,

Чорны дзень,страшны дзень —

душаў нашых калецтва.

Эх, убіць бы ў бяздушша асінавы кол.

Не было бы ганебнага дня ў чалавецтва.

 

Дзень, народжаны чэрствасцю нашай людской,

Дзень як помнік бязлітасці безчалавечнай.

Гэтым днём кракадзілавы слёзы ракой

Можна ліць, ды не зменшыць трагедыі вечнай.

 

Каб дабро выпраменьваў дамашні агмень,

Трэба сэрцы ачысціць ад хцівых бірушаў,

Трэба выкінуць вон, штучна створаны дзень,

А на месца яго — свята чуласці душаў.


2007-2016

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.