epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гасцінна і ветліва

То знік далягляд, то адбег, то наблізіўся,

Вунь лес, ледзь стаіць на нагах.

Няўжо так насёрбаўся я, накілішыўся?

З якой такой радасці? Га?

 

Бярозавы гай, нібы сад мой, пабелены,

А вербаў ля рэчкі — чарга.

Здаецца, ўвесь свет закаханы, захмелены —

З якой гэта радасці? Га?

 

Дадам я сто грам, папярэднім асветлены,

І знікне самота-туга.

Прашу вас за стол мой, гасцінна і ветліва —

За ваша здароўеца! Га?



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.