epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Гэта»

Хоць лёсу абаронца, фея,

Даўно ўжо да мяне спіной,

А ў сэрцы цепліцца надзея,

Што гэта будзе не са мной.

 

Я ж не займеў пакуль білета

І свеціць сонейка ў акне.

І неразборліваму гэта

Хапае спраў і без мяне —

Заблытаецца, абміне...

 

Так, пэўна, спадзяецца кожны,

Хоць на жыцці — яе аброць.

І веруючы, і бязбожны,

І самы бедны, і заможны,

Туды не пойдзе самахоць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.