epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гэта мала

Год Малой Радзімы —

гэта мала,

Як і мала цэлага жыцця

Для зямлі, якая ўзгадавала

Кожнага з нас,

як сваё дзіця.

 

Значыць, толькі год

бацькоўскай хаце —

Святасці душы на ўсе часы,

Дзе лунала калыханка маці,

Дзе гучалі родных галасы?

 

Намі ўшанавана і любіма

Родная зямля — на ўсе бакі.

З намі кожны Божы год

Радзіма,

Кожны Божы дзень і год —

Вякі!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.