epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Ген памяці

Мы жывём на узроўні пачуццяў,

Больш высокі узровень ці ёсць?

Мы жывём, каб, пайшоўшы, вярнуцца,

Каб застацца, хоць кожны з нас госць.

 

Застанемся, не знікнем мы, будзем,

Хто — надоўга, а хто — назаўжды,

Калі ў іншых пачуцці разбудзім

Праз адноўлены час, праз гады.

 

Мы ацэньваем самакрытычна,

Што ў вечнасці вечны ёсць сон,

Што з зямлі гэтай знікнем фізічна,

Але й памяці ген — вечны ён.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 14. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2021. - 376 с.