epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Геніі і гаспадары

Кажуць, штó чалавек сябе

Да канца не спасцігне ніколі.

Ён, у гэтай з сабой барацьбе,

Менш асілак, больш — вецер у полі.

 

Неук — ноч, вундэркінд — святло,

Гэта так — лозунг наш любімы.

Дзе бы геніяў дзець было,

Каб спасцігнуць сябе маглі мы?

 

Геній — я!

Геній — ён!

Геній — ты!

А каго б за штурвал камбайна?

Хто б цялятам «круціў хвасты»?

Хто б асвойваў станкі адчайна?

 

Не, хай будзе усё, як ёсць,

Ці пра геніяў нам гутáрыць?

Геній — госць, пры тым — рэдкі госць,

На зямлі не яны гаспадараць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.