epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Геній

Ціхі вечар,

Рэчка,

Песні зыкі,

Пах чаромхі,

велічы пячаць...

Толькі творца,

талентам вялікі,

Змог гэта ў імгненне аб’яднаць.

 

А калі

Да гэтых вось імгненняў

Далучыць

Узнёсласць салаўя,

Ды ружовасць неба —

значыць геній

Тут папрацаваў,

сцвярджаю я.

 

Ах, што за цудоўная карціна!

Вунь з-за лесу

выткнуў месяц рог

Й заміргалі зорачкі нявінна —

О! Дык вось хто гэты геній —

Бог!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.