epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Геніяльна і проста

Жывеш і адчуваеш востра —

Ў жыццё, з жыцця — адзін парог.

Як геніяльна ўсё і проста:

Прыйшоў, убачыў, перамог.

 

О, гэты лозунг перможны,

Шмат сапсаваў жыцця ў жыцці

Прыйсці і ўбачыць можа кожны,

А ўбачыць і перамагчы?

 

Тут мы — каса, мы самі й камень,

У нас жыве агонь і лёд,

Й супрацьстаянне наша з намі,

Усё жыццё, ад году ў год.

 

Пасля гадоў дзевяцібальных

І ціхіх год — жыцця вянец.

Як проста ўсё і геніяльна —

Заплюшчыў вочы і — канец.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 12. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 416 с.