epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гімн вясны

Супраць плыні,

Супраць лома,

Супраць ветру —

Не дай Бог!

Гэта кожнаму знаёма:

Лепш за клямкай

Нерухома —

І ні кроку за парог.

 

Супраць сілы,

Супраць гвалту,

Супраць здзекаў —

Што вы? Не!

Лепш пазбавіцца свабоды,

Хай нявечыць

Лёс заўсёды

Горб пакутаў на спіне.

 

Хто там енча?

Хто там плача?

Хто там гімн вясне пяе?

Ў песні — сіла

І — удача!

Толькі «супраць»,—

Не іначай

Лёсам крылы надае.


2000-2007

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.