epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Глабальнае пахаладанне

Ратуйцеся, хто можа! Пацяпленне!

Глабальнае! Сусветнае! Канец!

Каго палоніць жах, каго — здзіўленне —

Хто ісціну вяшчуе? Хто ілжэц?

 

Вядзецца дыспут вочны і завочны,

І кожны хоча сэрца закрануць:

Два палюсы — паўднёвы і паўночны,

Усё, што паміж імі — паглынуць!

 

А за спіною дыспутаў вучоных

Грымяць тэракты, вісне смерці цень.

І колькі іх, ахвяраў незлічоных,

На ўсёй планеце множыць кожны дзень?

 

Ратуйся! Пацяпленне! Канец свету! —

Валтузяць, рвуць адзін і той жа гуж.

Ды цень другой бяды накрыў планету —

Глабальнае пахаладанне душ.


1990-2000

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.