epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Глагольныя рыфмы

Жыву і сам з сябе здзіўляюся,

Што не магу ніяк спыніцца,

Хаця усё часцей стамляюся

І ўсё часцей юнацтва сніцца.

 

І лета холадам адужана,

І дні ўсё карацеюць, таюць,

І сонца восенню астуджана,

І промні ў вырай адлятаюць.

 

А недзе ўжо зіма варушыцца

І справіць белы баль паспее,

І завірухамі раз’юшыцца,

І холадам засвірапее.

_______

 

Глагольнымі буяюць рыфмамі

Паэзіі адвечнай грады,

Пустымі, не заўжды карыснымі —

Ды, хто што мае, таму й рады.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.