epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Глыбокая старасць

Глыбокая старасць...

Глыбей за яе толькі дол.

Чым старасці кáра,

Дык лепей асінавы кол.

 

Лепш быць пахаваным

«Ў пару» між знаёмых магіл,

Чым быць прыкаваным

Да ложка нямогласцю сіл.

 

Такое няшчасце

Для родных — няшчасце ўдвая.

Ісці і — упасці...

Каб так, не адмовіўся б я.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.