epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гмахі-гады

Як сябар наўдалы

Знікае з жыцця ў нікуды,

Як хвалі аб скалы,

Лёс б’ецца аб гмахі-гады.

 

Ўсе нашы намеры

Абнульваюць гмахі-гады.

Адчынены дзверы

Для кожнага з нас

Ў нікуды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.