epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Год насмарку

О, як квітнеў садок,

Усцешаны вясной.

Не ведаў ён,

Ад сумных думак вольны,

Што ў кожнага з нас ёсць

Свой вораг за спіной,

Які на ўсё, што нам не трэба,

Здольны.

 

І сад стаў вінаваты

Без ніякае віны,

І квецень не пазбегла

Горкай долі,

Бо вораг саду, замаразак,

Ноччу, «са спіны»,

Падкраўся раз і два,

І тры, і болей.

 

А сад жа планаваў

Нам выспяліць плады,

А сад трымаў, як кажуць,

Годна марку.

Ды напаткалі сад

Начныя халады —

І мары ўсе, і цэлы год —

Насмарку.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 13. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2020. - 480 с.