epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Год сабакі

Год сабакі наступіў,

А колькі вас

Напладзілі мы бяздомных?

Мы — не час.

 

П’ём за вас

За вас закусваем усмак —

Сыта-п’яных

Не хвалюе лёс сабак.

 

На абразы у людзей

Сабачы нюх:

— У-у, сабака!..

А сабака ж лепшы друг.

 

Павучыцца б у сабакі

Нам адданасці

І сяброўству,

Й дзеля нас —

Самаахвярнасці.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 9. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 420 с.