epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Homo sapiens»

Пакуль, на жаль

латынь мне не знаёма,

Не надта знаўца я

і іншых моў.

Я бэкаю...

то «Хома сам...», то «Гома...»

Дапяць хачу

да сэнсу гэтых слоў.

 

Дык хто стварае

на зямлі няшчасці

Й сабе падобных

нішчыць з веку ў век?

Я «Homo sapiens»

спрабую перакласці —

Што ж атрымалася ў мяне?..

(хаця б не ўпасці),

Разум... Не!

«Неразумны чалавек».



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.