epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гонар наш і сорам

«Калі не поп,

не трэба лезці ў расу...» —

Ёсць прымаўка такая, як наказ.

Па-свойму кожны,

мы належым часу,

Паколькі час

аднойчы выбраў нас.

 

Мы за сабою,

як і нашы продкі,

Прынеслі ў гэты свет дабро і зло.

А як жа нам пражыць

свой век кароткі,

Каб, адыходзячы,

не сорамна было?

 

Святкуючы ці плачучы

над горам,

Ствараючы ці бурачы ў жыцці,

Ідзе за намі

гонар наш і сорам —

«Жыццё пражыць —

не поле перайсці...»



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.