epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гонка

Піхаемся у чэргах,

Ды не без слоў благіх.

Спяшаемся на нервах,

Наперадзе другіх.

 

Хвалюемся ў напрузе —

Паспець!

Дагнаць!

Схапіць!..

Было так, ёсць

І будзе,

Як есці, спаць

І піць.

 

Нарэшце гонку вершым —

І вось ён, фініш,

Вось!

Ну, хто жадае першым?..

Такіх нябачна штось.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.