epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

«Горб вясковы»

Мой «горб вясковы»

й дамавіна, пэўна,

Не выправіць...

Упэўнены, што не.

Як сёння ў вёсках

не хапае пеўня,

Які будзіў бы сонейка й мяне.

 

Не чуцен стук калёсаў

за платамі

І фырканне руплівага каня,

І гоман гаспадынь

паміж дварамі,

Кароў вяртанне

на зыходзе дня.

 

Нібыта ў сне

таго жыцця штодзённік,

Чаму так хутка

ўсё сыйшло? Куды?

Кароўкі, коні,

спеў дзяўчат, гармонік

І шчырасць вёскі —

зніклі назаўжды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.