epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Госць

Прыйшоў да гаспадыні

Госць у госці,

Яна яму — цудоўны суп пад нос.

— У гэтым супе не хапае штосьці! —

Ён лыжку пераборліва абтрос.

 

— У ім жа лісцік, перчык,

соль і кропчык,—

Сказала Гаспадыня —

ўсё ў ім ёсць.

— А, можа, ёсць салоны агурочак? —

На дзіва смачна аблізнуўся Госць.

 

Ледзь не зляцелі з яе вуснаў слоўкі:

«От ўжо пераборлівы які...»

Яна схадзіла моўчкі у кладоўку,

Й прынесла на талерцы агуркі.

 

А Госць зазначыў

Гаспадыне важка,

Якая стала ля яго, як слуп:

— А каб да гэтых агурочкаў пляшку,

Вось гэта быў бы

найсапраўдны суп!



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.