epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Госці

Хоць маладосць — часовы госць

Ярчэй відаць здалёку.

Ёй не схаваць,

калі што ёсць

Нат у штанах шырокіх.

 

А сталасць госць —

з другіх краёў,

Аб ёй другія й словы.

І сум у ёй

не да краёў,

А толькі да паловы.

 

А старасць госць,

што п’е да дна,

Й закусвае да ночы.

І ўсё-ткі з-за стала яна

Ўстае —

на выхад крочыць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.