epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Грэцыя

Грэцыя... Грэцыя...

Спрабаваў сагрэцца я

Ля Акропля слыннага,

Ля стала гасціннага.

Грэў пачуцці хворыя

У Эгейскім моры я.

Прад вачамі сумнымі

Пелі ночы шумныя,

Крамы скрозь багатыя,

А душы не краталі.

Дык чаго ж тут мала мне?

Дому не хапала мне!

...Ад Элады шчырае

Я ляцеў, як з выраю.


1980-1990

Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. У 5 т. Т. 1. Вершы. Гумарэскі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Беларускі рэспубліканскі літаратурны фонд, 2016. - 688 с.