epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Грэла кроў

Як я любіў застольны тлум радні,

Дзе п’ецца за кампанію і есца,

Дзе пустазвонь, жартуй або мані —

Усё разумна, весела, да месца.

 

Дзе тост такі звычайны: «Будзь здароў!»

Гучаў і пранікнёна, і ласкава.

Нас келіх весяліў,

А грэла кроў —

Кроў родная — насупраць, злева, справа.

 

Як холадна мне сёння за сталом,

Анідушы — насупраць, справа, злева.

Слязою запіваю ў горле ком —

Ні пустазвонства,

Ні маны,

Ні спева...



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.