epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гуканне восені

Раптоўна лета надыйшоў фінал

І верасень сабраўся

ў прочкі сумна.

Гуканне восені —

цікавы рытуал,

Ён адзначаецца

і весела, і тлумна.

 

І вось застаўся горад за спіной —

Хтось рэжа закусь,

нехта голле паліць.

Пісьменнікі вясёлай табалой

Распачалі у лесе «рытуаліць».

 

За тостам тост —

і ім канца няма,

Кульнуць, гукнуць

і зноўку наліваюць...

Мінае восень,

хутка ўжо зіма,

А тых пісьменнікаў —

Гукаюць і гукаюць.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 10. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2018. - 432 с.