epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гукі колераў

Як колеры гучаць!

Бы трубачкі аргана,

Якія ад натхнення

Арганіста,

Да слыху далятаюць —

Фортэ,

П’яна —

Дар геніяў —

Шапэна, Баха, Ліста.

 

Як колеры гучаць

ў прыродзе — нашай маці!

Зялёны —

Лашчыць слых душы штогод.

Па-іншаму гучаць

для сэрца сенажаці,

Дзе красак каляровых —

Карагод.

 

Вунь, запаліўся лес —

спявае восень хорам —

Пунцовы гук, чырвоны,

Залацісты!

Ў шматкаляровых гамах —

хвалюючага мора,

Дзе дрэвы — ноты,

фарбы — арганісты.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 7. Вершы. Паэмы. Апавяданні. Казкі / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 408 с.