epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гукніце

Мае ссівелыя гады

Шукаюць сведкаў маладосці.

А іх згубіліся й сляды —

Памёр з іх нехта малады,

Пайшоў з жыцця нядаўна хтосьці.

 

Ад іх ні слова, ні рукі,

З кім па жыцці мы шыбавалі,

Майго маленства сябрукі,

Сябры памкненняў нашых сталых.

 

Я памятую школьны клас,

Аднапалчане, вас, вяскоўцы,

Ды па жыцці імчаўся час

Імгненна, як па стометроўцы.

 

Усе, з кім сябраваў я, вы

У памяці маёй нязменна.

І калі ёсць хто з вас жывы,

Гукніце — адгукну імгненна.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 11. Вершы. Паэмы / Сяргей Давідовіч. - Мінск: Зміцер Колас, 2019. - 452 с.