epub
 
падключыць
слоўнікі

Сяргей Давідовіч

Гукну!

Гукнуць бы словам вершаваным мне

У новае, загадкавае ранне,

Ды рэха вершаў

даляціць ці не

Да тых часоў,

калі мяне не стане?

 

І новы час ці будзе

піць з крыніц,

З якіх мы сёння

наталяем душы?

Ці, як ахвяра ўласных навальніц,

Заплюшчыць вочы, закаркуе вушы?

 

І ўсё ж гукну!

Ляціце праз гады,

Як птушкі з выраю,

радкі і оды.

Вам суджана —

ці знікнуць назаўжды,

Ці ў часе захавацца назаўсёды.



Тэкст падаецца паводле выдання: Давідовіч, С.Ф. Збор твораў. Т. 8. Вершы. Паэмы. Гумарэскі. Байкі. Апавяданні / Сяргей Давідовіч. - Мінск: А.М. Вараксін, 2017. - 511 с.